Мітынгоўцаў у Маскве ўжо болей за 50 тысяч

Як перадае ВВС, ля металашукальнікаў на падыходах да месца акцыі стаяць чэргі. Паводле афіцыйных дадзеных, на мітынгу толькі 28 тысяч чалавек.

З прамовай выступіў сустаршыня расійскага руху “Салідарнасць” Барыс Нямцоў. Ён заявіў, што апазіцыя не верыць заявам пра палітычныя рэформы, якія прагучалі ў пасланні прэзідэнта Дзмітрыя Мядзведзева да Федэральнага сходу.