МНС прапануе пасля тэракту вярнуць у школы АБЖ

Такое меркаванне выказаў сёння журналістам намначальніка ўпраўлення нагляду і прафілактыкі МНС Руслан Ліхаманаў.

Ён патлумачыў, што да 2008 года АБЖ быў абавязковым кампанентам вучэбных праграм. Аднак пасля рэформы сістэмы адукацыі яго перавялі ў шэраг факультатыўных. Паводле спецыяліста, МНС разам с МУС і Міністэрствам аховы здароўя яшчэ ў 2010 годзе прапанавала Міністэрству адукацыі вярнуць АБЖ у школы як абавязковы прадмет. Аднак дагэтуль канчатковае рашэнне па гэтым пытанні не прынятае. Ліхаманаў спадзяецца, што з улікам апошніх падзеяў, што адбыліся ў Мінску і адбываюцца ў свеце, у Міністэрстве адукацыі ўсвядомяць неабходнасць навучання ўсіх дзяцей правілам паводзінаў у экстрэмальных сітуацыях, перадае БЕЛТА.