Моцны вецер у Гомельскай вобласці пазносіў дахі будынкаў

Без дахаў засталіся малочна-таварныя фермы. У некаторых раёнах вобласці адбылося кароткачасовае адключэнне электраэнергіі.

Як паведаміў БелаПАН прэс-сакратар Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС Руслан Габрылёў па папярэдняй інфармацыі, ад ветра пацярпелі пяць жылых хат у Лельчыцкім, Буда-Кашалёўскім і Калінкавіцкім раёнах. Шыферных дахаў пазбавіліся сельска-гаспадарчыя пабудовы ў Кастрычніцкім, Жлобінскім і Буда-Кашалёўскім раёнах.