Мода на "брэнды" дакацілася да Браслаўшчыны
Мясцовы райвыканкам прыняў эмблему, якая будзе прапагандаваць адпачынак на Браслаўскіх азёрах.
Як піша газета "Браслаўская звязда", конкурс творчых работ мусіў даць эмблему і слоган Браслаўшчыны як турыстычнага рэгіёну.
Аргкамітэт узяў за аснову варыянт педагога дадатковай адукацыі раённага цэнтра дзяцей і моладзі Міхаіла Ставіцкага.
Лагатып уключае ў сябе маляўнічую эмблему і слоган. Два адценні зялёнага колеру на выяве сімвалізуюць раслінны свет Браслаўшчыны, сіні і блакітны — ваду і неба, жоўты — сонца і пясок. Выгнутыя лініі ўвасабляюць сабой азёрныя хвалі і ўзгорысты рэльеф Браслаўшчыны. Слоган гучыць як “Браслаўскія азёры: у адпачынку ёсць імя”.
Выява існуе толькі ў рускамоўным варыянце. Таму можна меркаваць, што асноўнымі спажыўцамі бачацца расійскія турысты.