Moody's панізіла рэйтынгі дзевяці краінаў Еўропы

Пагоршаны таксама прагноз па рэйтынгах крэдытаздольнасці Францыі, Брытаніі і Аўстрыі, інфармуе ВВС. Па ацэнках Moody's, гэтыя дзевяць краінаў сталі больш успрымальнымі да фінансавых і макраэканамічных рызыкаў у выніку крызісу еўразоны.

Каментуючы гэта, міністр фінансаў Вялікабрытаніі Джордж Осбарн заявіў, што яго краіне неабходна прымаць жорсткія меры бюджэтнай эканоміі.