Мосарская Алея цвярозасці адзначае юбілей

У мястэчку Мосар, што ў Глыбоцкім раёне цяпер кожны год у першую суботу кастрычніка адзначаюць Дзень цвярозасці. Сёлета з нагоды маленькага юбілею абяцаюць асаблівыя імпрэзы і запрашаюць усіх ахвотных да ўдзелу ў іх. Так, урачыстая Літургія і працэсія адбудуцца 6 кастрычніка а 18.00.

З 2008 года Мосар з’яўляецца Зонай Цвярозасці. У 2010 годзе, у першую суботу кастрычніка, адбываліся канферэнцыі аб цвярозасці і была ўрачыста асвечана фігура Церпячага Хрыста на Алеі Цвярозасці. У 2011 годзе ў Глыбоцкім раёне нават праходзіў Тыдзень Цвярозасці.