Моцны выбух у сталіцы Нарвегіі, ёсць ахвяры (відэа)
Выбух прагрымеў каля будынку ўраду ў Осла, паведамляюць інфармагенцтвы.
Выбуховая хваля выбіла шкло ў будынку. Па некаторых звестках, пацярпела не меней за 8 чалавек. Нарвежскае радыё паведаміла пра двух загінулых. Здарэнне адбылося ў рэдакцыі найбуйнейшага таблоіда краіны — газеты VG. Рэдакцыя месціцца побач з рэзідэнцыяй прэм’ер-міністра. Паліцыя ўжо заявіла, што гэта спрацавала бомба.