Муамар Кадафі прызямліўся на Месяцы (фота)

Найбуйнейшая швейцарская газета "20 Minuten" паведаміла, што зрынуты лівійскі дыктатар Муамар Кадафі прызямліўся на Месяцы і апублікавала яго фота ў скафандры. Такім чынам выданне вырашыла прыцягнуць увагу людзей да конкурса карыкатур на Кадафі, месцазнаходжанне якога ў апошнія тыдні застаецца невядомым. 
"20 Minuten" прапанавала чытачам падумаць, дзе можа хавацца былы дыктатар ці кім ён можа пераапрануцца, каб не быць злоўленым. На думку швейцарцаў, той мог пераўвасобіцца ў Барака Абаму, Ангелу Меркель, брытанскую каралеву, альбо ў спявачку Ледзі Гага. Таксама была выказаная версія пра яго адлёт на Месяц.