Муамара Кадафі пахаваюць у пустыні

Былы лівійскі дыктатар быў забіты 20 кастрычніка ў часе баёў за яго родны горад Сірт. Неўзабаве цела палкоўніка было дастаўлена ў Місрату і выстаўлена на ўсеагульны агляд у адным з гандлёвых цэнтраў горада. 

У адпаведнасці з мусульманскімі звычаямі цела нябожчыка трэба аддаць зямлі цягам сутак пасля смерці. Аднак у кіраўніцтве Нацыянальнага пераходнага савета своечасова не дамовіліся аб месцы захавання.

Сваякі Кадафі прасілі мясцовыя ўлады выдаць ім цела загінулага, але атрымалі адмову.