Мубарак перажыў клінічную смерць

Стан Мубарака, які раней перанес некалькі сардэчных прыступаў, рэзка пагоршыўся 19 чэрвеня. Па звестках егіпецкіх медыяў, у другой палове дня ў экс-прэзідэнта здарыўся інсульт. Яго падлучылі да апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх.

Праз нейкі час Мубарака дазволілі перавесці з турмы Тора ў ваенны шпіталь Маадзі. Там у яго спынілася сэрца, якое дактары здолелі запусціць пры дапамозе дэфібрылятара.

Нагадаем, 2 чэрвеня Хосні Мубарака прызналі вінаватым у забойствах мірных дэманстрантаў і прысудзілі да пажыццёвага зняволення. Экс-прэзідэнта перавялі ў турму Тора пад Каірам. Як паведамляла егіпецкае тэлебачанне, пасля абвяшчэння прысуду ў 84-гадовага дыктатара здарыўся сардэчны прыступ.

Фота: Euronews.