МУС Беларусі: Лёс грамадзян Расіі будзе вырашацца ў судзе

Як заявіў сёння БЕЛТА прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных, лёс грамадзян Расіі Івана Гапонава і Арцёма Брэуса, якія абвінавачваюцца ва ўдзеле ў незаконнай акцыі 19 снежня, можа быць вырашаны толькі ў судзе.

Учора гэтую праблему, якая стала "не дыпламатычнай", абмяркоўвалі ў Мінску падчас сустрэчы намесніка міністра замежных справаў Расіі Рыгора Карасіна з міністрам замежных справаў Беларусі Сяргеем Мартынавым. 8 лютага міністр замежных справаў Расіі Сяргей Лаўроў заклікаў беларускія ўлады вызваліць зняволеных грамадзянаў Расіі і ўсіх затрыманых.

Як бачна, высілкі расійскіх дыпламатаў чаканага эфекту не займелі.

Як адзначыў прэс-сакратар МЗС Беларусі, "расійскі бок мае поўную інфармацыю па гэтым пытанні і ведае, што расследаванне ажыццяўлялася ў межах дзеючага заканадаўства з выкананнем грамадзянскіх правоў затрыманых".

Фота: corporatetitle.com