МУС не выдае статус экс-прэзідэнта Кыргызстана

На прэс-канферэнцыі 19 чэрвеня начальнік дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Аляксей Бягун заявіў, што заканадаўства Беларусі пра ўцекачоў не прадугледжвае публічнага абвяшчэння статусу той ці іншай асобы на тэрыторыі дзяржавы без асабістай заявы гэтай асобы, інфармуе БелаПАН.

Сёлета ў лютым з'явілася інфармацыя, быццам Бакіеў яшчэ ў жніўні 2010 года атрымаў беларускі пашпарт і купіў дом у Мінску. Раней паведамлялася, што ён жыве ва ўрадавай рэзідэнцыі ў Бярэзінскім запаведніку.

Кыргызстан неаднаразова патрабаваў выдаць Бакіева, якога вінавацяць у крымінальных злачынствах. Аднак Беларусь пастаянна адмаўляла выдаць збеглага прэзідэнта.

Фота — belarus.by