Muse напісалі гімн лонданскай Алімпіяды (слухаць)
Сінгл атрымаў назву "Выжыванне".
Новы сінгл брытанскага гурта Muse стане афіцыйным гімнам летніх Алімпійскіх гульняў у Лондане.
Па словах Мэцью Бэлами, якія перадае сайт часопіса Gigwise, "Survival" будзе гучаць на працягу ўсіх спаборніцтваў, напрыклад, калі спартоўцы выходзяць на стадыён, на цырымоніях узнагароджання і падчас міжнародных тэлетрансляцый.
Музыка заявіў, што ён вельмі ўсцешаны, што трэк будзе граць такую значную ролю на Лонданскай Алімпіядзе 2012. Таксама Бэламі адзначыў, што пісаў яго з думкамі пра гэтыя спаборніцтвы, якія выклікюць у яго адчуванне імкнення да перамогі.
Раней Muse ужо спрычыніліся да падрыхтоўкі да Алімпіяды. Музыкі ўдзельнічалі ў эстафеце Алімпійскага агню ў сваім родным горадзе Тэйнмут у Дэйваншыры.

Нагадаем, што Алімпійскія гульні стартуюць 27 ліпеня. Тым часам Muse рыхтуюцца да гастрольнага тура, які стартуе бліжэй да канца гэтага года ў падтрымку будучага альбома "The 2nd Law", рэліз якога прызначаны на верасень.