Музей Беларускага Палесся баіцца наплыву наведнікаў?

У пятніцу ўвечары ў музеі адбудзецца тэатралізаваная імпрэза і канцэрт камернай музыкі. Дзея працягнецца з 20-й да 23-й.

Праўда, інфармацыя пра акцыю з’явілася толькі напярэдадні, у чацвер. Не выключана, што арганізатары пабойваюцца аншлагу, які выклікала ў пінчукоў леташняя “Ноч музеяў”. Год таму шмат ахвотных не здолелі трапіць на цікавае мерапрыемства, бо дужа хутка скончыліся квіткі.