Музей Васіля Быкава пераедзе ва універсітэт
Гэта стала магчыма дзякуючы міністру адукацыі і міністру культуры.
Музей Быкава у Гродне быў створаны ў 2004 годзе па ініцыятыве ветэранаў вайны і працы на чале з сябрам Саюза беларускіх пісьменнікаў Мікалаем Мельнікавым. Экспазіцыя фарміравалася дзякуючы энтузіазму неабыякавых да творчасці Быкава людзей. Музей размешчаны ў невялічкім памяшканні на вуліцы Савецкай. Нядаўна міністр адукацыі Cяргей Маскевіч і міністр культуры Павел Латушка запэўнілі Мікалая Мельнікава, што дапамогуць перанесці музей у памяшканні Гродзенскага універсітэта імя Янкі Купалы, паведамляе сайт s13.