Музей беларускай дзяржаўнасці просіць дапамогі

У вітрынах музея зараз прадстаўлена каля 800 экспанатаў. У запасніках захоўваецца яшчэ каля трох тысяч.

Але згодна з канцэпцыяй, экспазіцыі павінны пастаянна абнаўляцца. Таму музейшчыкі чакаюць дапамогі ад суайчыннікаў, піша "Народная Воля".

Пакуль што галоўныя пастаўшчыкі экспанатаў — беларускія атлеты. У экспазіцыі музея можна пабачыць ўзоры касцюмаў, што ў розныя гады насілі на Алімпіядзе спартоўцы, а таксама і алімпійскія медалі фрыстайліста Сяргея Грышына, плыўца Ігара Бокія і кубак чэмпіёнаў Беларусі па хакеі. Усе гэтыя прадметы перайшлі ў фонд музея.

Нагадаем, што размяшчаецца ён у Адміністрацыі прэзідэнта (вул. Карла Маркса, 38, пад'езд №4).