Муж падпаліў жонку, каб напалохаць яе
Здарэнне адбылося яшчэ 23 лютага ў Воранаўскім раёне, у вёсцы Лялюшы.
У працэсе высвятлення адносінаў муж адбіў сваю 33-гадовую жонку бензінам з каністры і падпаліў. Уся ў агні жанчына выбегла на вуліцу, дзе патушыць полымя ёй дапамагла суседка, інфармуе БелаПАН.
Сваю віну ў здзейсненым муж, які не вылучаецца добрымі паводзінамі, прызнае. Ён паведаміў праваахоўнікам, што хацеў напалохаць жонку. Апошняя ў сваю чаргу кажа, што загарэлася выпадкова, калі пры дапамозе бензіну спрабавала распаліць печку. У пацярпелай апёкі твару, шыі і рук.