Муж Юліі Цімашэнкі просіць прытулку ў Чэхіі
Пра гэта пішуць чэшскія СМІ.
Аляксандр Цімашэнка з канца мінулага года знаходзіцца ў Чэхіі, перадае ўкраінскі сайт "Подробности".
Вельмі верагодна, што просьбу Аляксандра Цімашэнкі чэшскія ўлады задаволяць. Пагатоў, што кіраўнік МУС Ян Кубіцэ ўжо абмеркаваў гэтае пытанне з кіраўніком МЗС Чэхіі Карэлам Шварцэнбергам.
Дарэчы, 51-гадовы муж Цімашэнкі — прадпрымальнік, палітычнай дзейнасцю не займаўся.
Раней Чэхія ўжо дала палітычны прытулак Багдану Данілішыну — былому міністру эканомікі ва ўрадзе Юліі Цімашэнкі.