Мядзведзеў: чуткі пра адраджэнне СССР — трызненне

Дзмітрый Мядзведзеў, выступаючы на Сусветным эканамічным форуме ў Давасе, назваў гэтыя чуткі поўным трызненнем.

"Мы вельмі часта чуем, ва ўсялякім выпадку па палітычнай лініі, папрокі ў тым, што Мытны саюз і Адзіная эканамічная прастора — гэта адраджэнне Савецкага Саюза, — цытуе словы Дзмітрыя Мядзведзева РІА "Новости". — Гэта поўнае трызненне, шляху ў мінулае не існуе. Азірніцеся навокал, паглядзіце на сябе і на нас — усе мы сталі іншымі, і ўсе мы глядзім у будучыню, і ў нас ёсць дакладны план умацавання інтэграцыі на ўзаемавыгаднай аснове".

Фота — ria.ru