"Мёртвыя душы" абрабавалі цэнтр алімпійскага рэзерва

Следчы камітэт распачаў крымінальную справу ў адносінах дырэктара "Мінскага гарадскога цэнтру алімпійскага рэзерву па веласіпедных відах спорту". За "крадзёж шляхам злоўжывання ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі, здзейсненае арганізаванай групай альбо ў асабліва буйным памеры" яму пагражае да 12 гадоў зняволення з канфіскацыяй маёмасці.

Грошы былі скрадзеныя праз фіктыўнае працаўладкаванне ў штат цэнтру асобаў, якім налічваўся заробак. Аднак яны там не працавалі.

"Ежедневник"
адзначае, што працягваюцца допыты па справе іншых службовых асобаў.