МЗС Літвы: Турыстаў з Беларусі становіцца ўсё болей
У амбасадзе Літвы ў Беларусі сёння адбылося выязное паседжанне міжведамаснай працоўнай групы па аптымізацыі працэдур выдачы віз турыстам.
Кіруе групай віцэ-міністр замежных справаў Літвы Аста Скайсгірытэ Ляўшкенэ. Як паведамілі ІА REGNUM у МЗС Літвы, на паседжанні ў Мінску ацэньваліся вынікі турыстычнага сезона 2010 года, а таксама перспектывы ўязнога турызма сёлета.
У паседжанні, апроч прадстаўнікоў МЗС, бралі ўдзел спецыялісты Асацыяцыі турызма Літвы, Асацыяцыі гатэляў і рэстаранаў Літвы і Інфармацыйнага цэнтра па турызме Друскінінкая.
На сустрэчы было заўважана, што амбасада у Мінску ў 2010 годзе выдала амаль 83 тысячы віз — амаль на 18% больш за 2009 год.