МЗС Літвы заступілася за Андрэя Саннікава

У тым ліку прысудам экс-кандыдату ў прэзідэнты Андрэю Саннікаву. Пра гэта гаворыцца ў афіцыйнай заяве ведамства, перадае БелаПАН.


У дакуменце адзначаецца, што Саннікав "асуджаны да пяці гадоў пазбаўлення волі нібы за арганізацыю паслявыбарных пратэстаў". Між тым, МЗС Літвы адзанчае, што свабода сходаў з'яўляецца асноўным дэмакратычным правам, таму такое турэмнае зняволенне супярэчыць абавязанням АБСЕ наконт правоў чалавека і асноўных свабодаў. 


У заяве падкрэсліваецца, што за судамі над удзельнікамі дэманстрацый 19 снежня ў Беларусі вядуць назіранне прадстаўнікі Бюро АБСЕ па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека, а таксама дыпламаты. Бюро падасць справаздачу пра назіранне на разгляд краін — сяброў АБСЕ.