На 9 красавіка ў Беларусі абвешчана штармавое папярэджанне
Па тэрыторыі краіны чакаюцца моцныя ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу.
Такое надвор’е, у прыватнасці, чакаецца ў ноч на панядзелак і ў першую палову дня па паўднёва-усходніх раёнах Гомельскай і Магілёўскай абласцей, паведамляе pogoda.by. У гэты дзень Беларусь апынецца ў тылавой, халаднаватай частцы цыклона, які перамяшчаецца з поўдня Украіны на цэнтральна-чарназёмныя раёны Расіі. Надвор’е захаваецца няўстойлівае. У цэнтральных і ўсходніх раёнах часам будуць моцныя ападкі.
Уначы і зранку на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночна-заходні, паўночны і ўмеркаваны. Тэмпература паветра: уначы -4 + 3, па захадзе пры праясненнях да -7; удзень 0 +7.
Прыкладна такое ж надвор’е захаваецца і ў аўторак, 10 красавіка.