На абласныя "Дажынкі" няма грошай?

У аддзеле па будаўніцтве і архітэктуры Бярозаўскага райвыканкама мяркуюць, што некаторыя запланаваныя праграмы, хутчэй за ўсё, давядзецца згарнуць. Прычына — сціплае фінансаванне "Дажынак". Напрыклад, на збудаванне новага будынка ЗАГСа была падрыхтаваная праектна-каштарысная дакументацыя, але прыйшла каманда "адбой".

На пачатку года планавалася капітальна адрамантаваць 56 жылых шматпавярховых дамоў але, як апынулася, выдзеленых грошай хопіць толькі на 12 шматпавярховікаў у цэнтры Бярозы, дзе цяпер і ідуць працы па збудаванні двухсхільных дахаў і цеплавой рэабілітацыі будынкаў.

"Цяпер канчатковы аб'ём фінансавання падрыхтоўкі Бярозы да абласнога фестывалю "Дажынкі-2011" не вызначаны. Пытанне па Бярозе знаходзіцца ў стадыі разгляду", — паведаміў "Вячэрняму Брэсту" старшыня камітэта па будаўніцтве і архітэктуры аблвыканкама Уладзімір Парашко.