На Алімпіядзе Беларусь займае 16-е месца
Пасля 11 дзён лонданскай Алімпіяды у нашай зборнай восем медалёў — тры залатых, два сярэбраных і тры бронзавых.
У агульным заліку працягвае лідыраваць Кітай — 74 узнагароды (34 "золата", 21 "срэбра" і 19 "бронзаў"), у ЗША — 70 (30, 19, 21). Сярод нашых суседзяў беларускія алімпійцы саступаюць толькі расіянам, у якіх 48 медалёў і пятае месца. Найбліжэйшыя да нас — украінцы, у якіх 9 узнагародаў, сярод якіх тры "золата", але аж 6 бронзавых медалёў.
Нагадаем, што ў аўторак беларускія алімпійцы не заваявалі ўзнагародаў. Найбліжэй да "бронзы" быў барэц грэка-рымскага стылю Цімафей Дзейнічэнка (вагавая катэгорыя да 96 кг), які ў рашаючым паядынку саступіў шведу Джымі Лідбергу — 1:3, адзначае БелаПАН.
Фота — pressball.by