На авіяшоў у ЗША разбіўся самалёт
Ёсць ахвяры. Больш як 75 чалавек атрымалі раненні.
Знішчальнік Р-51 Мустанг часоў Другой сусветнай вайны разбіўся падчас спаборніцтваў у штаце Невада. Пацярпелі не менш за 75 чалавек, паведамляе ВВС. Пілот не справіўся з кіраваннем пры выкананні адной з фігур вышэйшага пілатажу і машына на поўнай хуткасці разбілася ў некалькіх метрах ад галоўнай трыбуны. Па словах медыкаў, 25 з 75 параненых знаходзяцца ў крытычным стане, яшчэ 25 – у цяжкім. Па непацверджаных дадзеных, 12 чалавек у выніку аварыі загінулі.