На аўкцыёне прададуць рукапіс Стыва Джобса
На Sothebys у Нью-Ёрку выстаўленыя рэкамендацыі па паляпшэнні гульнявога аўтамата Atari World Cup Football, напісаныя заснавальнікам Apple.
Дакумент датуецца 1974 годам, калі Стыву Джобсу было толькі 19 гадоў. На паперы ёсць надпіс: "Па любых пытаннях звяртайцеся да мяне. Дзякую. Стыў Джобс".
Як піша газета Daily Mail, аўкцыён пройдзе 15 чэрвеня. Таргі пачнуцца ад 15 тысяч долараў.
Нагадаем, Стыў Джобс памёр у кастрычніку 2011-га пасля працяглай хваробы ва ўзросце 57 гадоў.