На аўкцыёне прадалі крывавы аўтапартрэт Эмі Уайнхаўс
Пакупнік заплаціў за яго 35 тысяч фунтаў стэрлінгаў.
Эксперты ацэньвалі аўтапартрэт Уайнхаўс прыкладна ў 80-100 тысяч фунтаў стэрлінгаў. Аднак такую суму за крывавы твор ніхто з удзельнікаў аўкцыёну ў Cob Gallery аддаць не наважыўся, канстатуе РБК.
Асаблівасць карціны Ladylike у тым, што яна была часткова напісана кроўю выканаўцы. Мяркуецца, што Уайнхаўс намалявала карціну разам з брытанскім інды-музыкам Пітам Доэрці.
Раней брытанскія СМІ сцвярджалі, што малюнак Ladylike быў створаны, калі Эмі Уайнхаўс размаўляла па тэлефоне са сваім бацькам. Аднак бацька спявачкі назваў гісторыю пра стварэнне карціны "абсалютнай лухтой".