На “Беларусьфільме” здымаюць стужку па аповесці Быкава
У здымках фільма “У тумане” удзельнічаюць кінематаграфісты шасці краін.
Карціна паводле аповесці Быкава — адзін з найбольш вялікіх “артаўскіх” праектаў, у якіх заняты “Беларусьфільм”, над ім працуе вядомы рэжысёр Сяргей Лазніца. Гэта міжнародны кінапраект, які рэалізуецца сумесна з Нямеччынай, Нідэрландамі, Латвіяй, Літвой і Расіяй.
У фільме галоўную ролю выконвае беларускі акцёр, на мантажы гуку таксама працуе беларускі спецыяліст. Мяркуецца, што стужка нават выйдзе ў кінапракат Еўропы, паведамляе БЕЛТА.