На беларуска-літоўскай мяжы ўтварыліся заторы (АБНОЎЛЕНА)

Паводле інфармацыі, размешчанай на сайце Дзяржпагранкамітэта Беларусі, па стане на раніцу 19 жніўня ў пункце пропуску "Катлоўка" на выезд з Беларусі сабралася чарга з 800 грузавых аўтамабіляў, у "Беняконях" - 460, а ў пункце пропуску "Прывалка "у чарзе стаяць 240 грузавікоў. У сваю чаргу на ўезд у Беларусь у пункце пропуску "Катлоўка", утварылася чарга з 370 грузавых аўтамабіляў. Чэргаў для легкавых машын, поводле беларускіх памежнікаў, няма.

Нагадаем, што рамонт на "Каменным Логу" скончыцца 23 жніўня.

Вось што ў жывым эфіры распавёў наш слухач Максім:
110819 Kavalou site.mp3
“Калі ехаць па астравецкай дарозе, на павароце на Катлоўку ёсць кіламетраж, там напісана 14 кіламетраў і чарга ўжо ідзе на гэтым адрэзку дарогі і аж да самага перагона. Навокал усе спакойна. Машыны праходзяць дастаткова хутка".

Па словах Максіма, складана ўявіць, калі гэтая чарга знікне, але на яго думку спатрэбіцца недзе каля 2 сутак.

А вось з легкавымі машынамі чаргі амаль няма.