На беларуска-літоўскай мяжы затрымалі 60 кг гашышу

20 чэрвеня ў 5 гадзін раніцы ў пункце пропуску "Каменны Лог" яны аглядалі грузавы аўтамабіль DAF, які ехаў у нашу краіну. У спальным адсеку кабіны памежнікі выявілі тры падазроныя сумкі, перадае БелаПАН


У сумках былі брыкеты, абкручаныя цэлафанам і скотчам, масай каля 60 кг. Па словах кіроўцы, гэта была курыльная сумесь, якую яго папрасілі даставіць у Маскву за ўзнагароду ў 1000 долараў. 


Эксперты вызначылі, што ў сумках быў гашыш. Кіроўцу затрымалі.