На брэсцкім рэчавым рынку быў пажар

Інфармацыя пра здарэнне на вуліцы Валгаградскай паступіла да ратавальнікаў а 23.48. На момант прыбыцця атраду МНС гарэў металічны гандлёвы павільён з жаночай вопраткай. Яго тушылі 48 хвілінаў, перадае БелаПАН са спасылкай на прэс-службу Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС.

Агонь знішчыў маёмасць і ўнутраную аздобу, а таксама суседні павільён. Ніхто з людзей не пацярпеў.

Прычыны пажару высвятляюцца, у першую чаргу разглядаецца версія кароткага замыкання электраправодкі.