На Брэстчыне актывізаваліся НЛА?
Некалькі відавочцаў адзначылі падазроную актыўнасьць лятаючых аб'ектаў у брэсцкім небе.
Як паведаміў парталу "Виртуальный Брест" адзін з відавочцаў, учора, 14 жніўня, у цёмны час сутак у Брэсцкім раёне два самалёты суправаджалі нейкі ззяючы аб'ект. Апазнаць яго было немагчыма. Спачатку праляцелі самалёты, а ўжо потым аб'ект. Аб'ект пазней плаўна згас.
Сёння ў гэтым жа раёне з 11.30 да 12.30 лёталі два вайсковыя верталёты. Іх можна было бачыць і над мікрараёнам Бярозаўка. У каментарах карыстальнікі "Виртуального Бреста" таксама дзеляцца паведамленнямі кшталту: "У суботу ўвечары сябры назіралі над горадам два агеньчыкі, якія рухаліся на аднолькавай адлегласці. Ляцелі даволі нізка, а потым раптоўна згаслі".