На Брэстчыне ловяць злодзеяў з афарбаванай саляркай
16 чэрвеня ў двух раёнах вобласці міліцыянты затрымалі людзей з крадзенай саляркай, паведамляе абласное ўпраўленне міліцыі.
Так, у Драгічынскім раёне затрымалі 28-гадовага кіроўцу, які перавозіў 110 літраў афарбаванага дызельнага паліва. Нагадаем, што такая "каляровая" салярка пастаўляецца ў сельскагаспадарчыя арганізацыі.
А ў Пружанскім раёне затрымалі непрацуючага жыхара прыгарада Брэста. У яго было не толькі 80 літраў афарбаванай саляркі, але і 20 літраў самагонкі.