На Брэстчыне — надзвычайны туман (фота)
Бачнасць — 50 метраў. За ранак на дарогах загінулі 4 чалавекі.
Аўтамабілі едуць з уключанымі падфарнікамі. Тым не менш за ноч і ранак адбылося шмат аварыяў. У Бярозаўскім раёне лабавое сутыкненне Volkswagen Passat і рэйсавага аўтобуса прывяло да трох смерцяў, паведамляе сайт auto.оnliner.by.
На выездзе з Брэста Audi пратараніў кран, а потым КамАЗ наехаў на легкавік. Кіроўца загінуў, а пасажырка ў цяжкім стане трапіла ў лякарню. У Кобрынскім раёне перакуліўся "Масквіч". 79-гадовы кіроўца і яго жонка з пераломамі адвезеныя ў траўматалогію.
Паводле прагнозаў метеаролагаў, туман павінен быў рассеяцца яшчэ а 12-й, але дагэтуль усё — бы ў малацэ.


