На Брэстчыне падаражэе праезд у гарадскім грамадскім транспарце
Падвышэнне тарыфаў адбудзецца з 1 красавіка.
Паводле рашэння Брэсцкага аблвыканкама, з 1 красавіка кошт адной паездкі ў гарадскім пасажырскім транспарце (аўтобусе і тралейбусе) узрасце на 100 рублёў і складзе 700 рублёў.
Пры продажы білетаў кіроўцам кошт паездкі павялічыцца яшчэ на 100 рублёў і складзе 800 рублёў.
Праязныя білеты на месяц падаражэюць на 16,7%, перадае БелаПАН.