На Брэстчыне прачнуліся краты (фотафакт)
Нягледзячы на маразы, яны актыўнічаюць на прыпёку ўдзень.
Ланцужок з двух дзясяткаў пагоркаў нагарнулі падземныя жыхары каля ляснога стадыёна ў рысе горада.
У ценю зямля яшчэ скаваная марозам і ахінутая снегам. Апошнія два дні тэмпература паветра нават днём трымаецца да мінус пяці. Прагноз і надалей не “цёплы”: яшчэ два тыдні ноччу абяцаюць ладны “мінус”. Але голад не цётка… Таму звяркі выкарыстоўваюць хоць які шанец праверыць зямлю на наяўнасць корму.

