На Брэстчыне прадаюць 14 школаў
Аўкцыёны маюць прайсці да канца года.
За базавую велічыню (сто тысяч рублёў) можна купіць, пры адсутнасці жадаючых даць больш, “школу з ганкамі” плошчай паўтары тысячы квадратных метраў у вёсцы Рубель Столінскага раёна. Такі самы пачатковы кошт яшчэ двух будынкаў: школ у вёсцы Хомск Драгічынскага раёна і ў Чудзіне Ганцавіцкага раёна.
Кошт на іншыя школы паніжаны на 20 або 50 адсоткаў ад устаноўленага раней, або аўкцыён будзе праходзіць з паніжэннем пачатковага кошту, інфармуе сайт фонда “Брэстаблмаёмасць”.
Зямля пад школамі аддаецца ў арэнду на 50 гадоў. З установаў адукацыі і выхавання выстаўленыя на продаж таксама два дзіцячыя садкі і яслі-садок.