На Брэстчыне п'яны настаўнік давёў вучня да смерці

У ноч з суботы на нядзелю настаўнік “падшафэ”, які падвозіў двух вучняў, не справіўся з кіраваннем і ўрэзаўся ў дрэва, паведамляе газета “Ганцавіцкі час”. У выніку адзін з вучняў загінуў, другога адвезлі ў рэанімацыю. У 27-гадовага кіроўцы зламаная нага.

У верасні вучаніца той самай школы, адкуль настаўнік і вучні, кінулася пад дызель-цягнік.

Фота — stepavto.ru