На Брэстчыне у аварыю трапіў мікрааўтобус са школьнікамі
У мікрааўтобусе са Столінскага раёна падлеткі ехалі на цэнтралізаванае тэставанне ў Пінск.
За рулём была жанчына, якая везла свайго сына і яго сяброў. Каля вёскі Калоднае кіроўца стала абганяць велікагрузную фуру. Але вынікам стала лабавое сутыкненне з легкавой машынай "Аудзі", што ехала насустрач, піша "Народная Воля".
Кіроўца і пасажыры мікрааўтобуса атрымалі толькі невялікія ўдары. А вось для сямейнай пары з легкавіка паездка скончылася трагічна. 51-гадовы вадзіцель у цяжкім стане трапіў у лякарню, а яго жонка загінула на месцы.