На Брэстчыне ў вайскоўцаў скралі каналізацыйныя люкі

Гэта вынікае з заявы камандзіра вайсковай часці, якая месціцца ў вайсковым гарадку каля вёскі Бронная Гара. Кошт чугунных накрывак склаў каля паўтара мільёна рублёў. Брэсцкія міліцыянты кажуць, што выявіць злодзеяў удалося патрулю ДАІ.

Злодзеямі апынуліся два мужчыны — 27 і 31 года. Абодва беспрацоўныя. Адзін жыве ў Івацэвічах, другі — у Бярозе. Крадзенае ў іх ужо забралі. Злодзеям пагражае да  4 гадоў турмы. 

Фота — vi.lg.ua