На Брэстчыне ўтвораць “курыны холдынг”
Міністэрства сельскай гаспадаркі лічыць, што ўтварэнне буйнога холдынгу значна палепшыць эканамічны стан птушкафабрык, які ў яго ўвойдуць.
Першапраходцамі стануць Баранавіцкая і Кобрынская птушкафабрыкі, якія завяршаюць працэс аб’яднання. У перспектыве да іх далучацца яшчэ некалькі прадпрыемстваў Брэстчыны, піша газета “Заря”.