На Брэстчыне з-за буйной аварыі перакрыты рух на Мінск
На трасе М1 каля вёскі Федзькавічы ўтварыўся вялізны затор даўжынёй у некалькі кіламетраў.
Як паведамляе партал "Віртуальны Брэст", са словаў відавочцаў, у аварыю трапілі адразу 17 аўтамабіляў, адзін з якіх пацярпеў вельмі моцна. У дадзены момант праезд там немагчымы. Машыны разварочваюцца і аб'язджаюць затор у асноўным праз Жабінку.
Супрацоўнікі ДАІ ўжо перакрылі частку сустрэчнай паласы, і будуць арганізоўваць рух па ёй.
Фота — belavtostrada.by