На будаўніцтве ўніверсітэта загінуў будаўнік

23-гадовы мантажнік зваліўся з сёмага паверху будынка. Міліцыя пачала праверку.

Інтэрнаты Палескага ўніверсітэта павінны былі адчыніцца яшчэ 1 верасня. Аднак іх пуск у эксплуатацыю адклалі да канца года. Цяпер на недабудаваных аб’ектах вядуцца аўральныя працы — магчыма, гэта адбілася і на тэхніцы бяспекі.