"На бульбе" студэнты зарабляюць па 4 долары ў дзень

Як паведамляюць westki.info, студэнтам плацяць па 30-40 тысяч рублёў у дзень. Гэта ад 3,5 да амаль 5 долараў, калі лічыць па цяперашнім курсе 8500 рублёў.

Зарабіць такую суму можна, толькі калі збіраць бульбу хутчэй за працоўную норму. Яна складае 480 кілаграмаў за дзень. Некаторыя студэнты паспяваюць за дзень сабраць тону.

У Докшыцкім раёне "на бульбе" працуюць 180 студэнтаў Віцебскага тэхналагічнага каледжа.