На Дрыбіншчыне адраджаюць традыцыі плеценага абутку

Менавіта так на Магілёўшчыне называлі плецены з разліснаў абутак, вядомы таксама як “лапці”, паведамляе Радыё “Магілёў”.

Вільготная глеба і багністая мясцовасць спрыяла таму, каб майстэрства плеценых з драўляных сцяжылкаў “зрачоў” і “каверзняў” надоўга захавалася ў народзе.
 
Іх выраблялі з рэбраў жывёл або з металу яшчэ ў каменным стагоддзі. Гэта сведчыць пра даіндаеўрапейскую гісторыю лапця. Таму не дзіўна, што лапці былі распаўсюджаны не толькі ў беларусаў, літоўцаў і латышоў, але і ў фіна-угроў, славянаў і ў часткі германцаў.

Тым часам у паўсядзённым жыцці продкі беларусаў аддавалі перавагу лёгкаму скуранаму абутку.