На дзень нараджэння Павел Севярынец абновіць гардэроб
А Новы год ён будзе сустракаць у цягніку, вяртаючыся назад у Пружаны, на "хімію".
30 снежня палітвязень будзе адзначаць сваё 35-годдзе. На некалькі дзён яго адпусцілі дадому — з 28 снежня. Але 1 студзеня Севярынец павінен ужо вярнуцца на месца пакарання. У 23.40 з Віцебска адправіцца яго цягнік на Пружаны, паведаміла Еўрарадыё маці палітвязня Таццяна Севярынец.
Дарэчы, спадарыня Таццяна кажа, што дзень нараджэння зазвычай выкарыстоўвае для таго, каб папоўніць сынаў гардэроб. У іншыя дні Павел забараняе яму дарыць вопратку. І гэтым разам, па словах маці, яна падорыць Севярынцу вопратку.