На "Еўрабачанні-2013" Алёна Ланская выступіць адзінаццатай
Арганізатары конкурсу вызначыліся з парадкам выступаў паўфіналістаў.
Як піша kp.by, сёлета арганізатары конкурсу адмовіліся ад традыцыйнага лёсавання. Парадак выступаў удзельнікаў яны вызначалі самі — так, як палічылі патрэбным. Расстаўлялі так, каб не было, напрыклад, дзвюх запар лірычных баладаў. Такім чынам, прадзюсары шоў жадаюць падкрэсліць прыгажосць кожнай кампазіцыі.
Беларусцы Алёне Ланской дастаўся адзінаццаты нумар у першым паўфінале, які пройдзе 14 траўня ў швецкім горадзе Мальмё. Перад ёй будзе літоўскі канкурсант, пасля — малдаўскі.
Нагадаем, агулам сёлета на конкурсе спяваюць 39 краін. У першым паўфінале выступяць 16, у другім — 17. Астатнія 6 выступоўцаў парходзяць адразу ў фінал.
Фота — БЕЛТА