На "Еўрабачанні" перамагла Ларын са Швецыі (відэа)

Сёлетні песенны конкурс “Еўрабачанне” праходзіў у сталіцы Азербайджана Баку. На другім месцы апынуліся “Буранаўскія бабулькі” з Расіі, якія мелі 259 балаў. Трецяе месца ў серба Жэлька Ёксімавіча (214 балаў). У пяцёрку лідараў таксама ўвайшлі Азербайджан (149 балаў) і Албанія (146 балаў).

Беларусы не прайшлі ў фінал конкурсу. Гурт Litesound  з кампазіцыяй "We are the heroes" заняў 16-е месца з 18-ці ў другім паўфінале. Іх паездцы ў Баку папярэднічаў скандал з падтасоўкай вынікаў галасавання гледачоў у фінале адборачнага конкурсу “Еўрафэст”. Згодна з фальсіфікаваным галасаваннем перамагла Алёна Ланская. Але пасля ўмяшання самога Аляксандра Лукашэнкі было вырашана, што на “Еўрабачанне” паедуць “лайты”.

А вось што да галасавання, то тут айчынным гледачам больш за ўсё спадабаліся “Буранаўскія бабулькі”. Гайтане з Украіны яны аддалі 10 балаў, а на 8 балаў ацанілі Літву.

Фота: TUT.by