На гарадскім сметніку шукаюць "рэчавыя доказы"?

Яны абсалютна не падобныя да бамжоў: апранутыя ў спартовыя касцюмы і ваенныя боты з камплектаў касцюмаў хімабароны, у кожнага рэспіратар. У руках — рыдлёўкі.

Як распавёў "Камсамолцы" кіроўца грузавіка, што возіць туды смецце, "яны штосьці шукаюць у смецці ўжо тыдзень. Для мясцовых гэта не сакрэт. Штодня на двух "КамАЗах" прывозяць маладых хлопцаў, чалавек 40-50. Тыя з ранку да ночы перарываюць горы смецця".

Фронт прац — вялізны. Участак памерам прыкладна 100 на 100 метраў абгароджаны стужкай і сцяжкамі. Менавіта ў гэтым квадраце ідуць пошукі.